І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.
ЕЗЭКІІЛЯ 35:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, звярні аблічча тваё супраць гары Сэір і праракуй супраць яе і кажы ёй: Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сын чалавечы, зьвярні аблічча тваё супраць гары Сэір і прароч супраць яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыны чалавечыя! павярні аблічча тваё да гары Сэір і вымаві на яе прароцтва |
І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.
Такім чынам, цяпер, вось, сыны Амона, і Мааба, і жыхары гары Сэір, праз зямлю якіх Ты не дазволіў прайсці Ізраэлю, калі вярталіся яны з Егіпта, так што абмінулі іх і не забілі іх,
Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».
Госпад Бог — Успаможца мой, таму не сумеўся я, таму выставіў аблічча маё, як найцвярдзейшую скалу, і ведаю, што не пасаромлюся.
«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на поўдзень і яшчэ крыху больш на поўдзень, і праракуй супраць лесу зямлі Нагэб.
«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на Ерузалім і яшчэ — на святыя месцы і праракуй супраць зямлі Ізраэльскай.
Гэта кажа Госпад Бог: “Дзеля таго, што Мааб і Сэір казалі: “Вось жа, дом Юды — такі самы, як усе іншыя народы,” —
Там — Ідумея, цары яе і ўсе князі яе, якія, хоць і мелі вялікую сілу, былі пакладзены між пазабіванымі мечам і якія ляжаць з неабрэзанымі і з тымі, што сышлі ў магілу.
дзеля таго гэта кажа Госпад Бог: “У агні абурэння Майго гаварыў Я супраць астатніх народаў і супраць усёй Ідумеі, якія дзялілі Маю зямлю сабе ў спадчыну з радасцю, і ад усяго сэрца, і з ліхой душою, каб пашы яе былі ім на здабычу”.
Бачанне Абдыі. Вось што кажа Госпад Бог пра Эдом. Пачулі мы вестку ад Госпада, і пасланец выпраўлены народам: «Паўстаньце! Пойдзем супраць яго вайною!
і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адкрыванне вуснаў маіх, каб пераканаўча выяўляў таямніцы Евангелля,
не выступайце супраць іх, бо Я не дам вам зямлі іх ні на стапу нагі дзеля таго, што гару Сэір Я даў ва ўладанне Эзаву.
даў Я Ізааку Якуба і Эзава; з іх Эзаву даў Я гару Сэір ва ўласнасць, а Якуб і сыны яго пакачавалі ў Егіпет.