ЕЗЭКІІЛЯ 27:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Весляры твае завялі цябе ў вялікія воды, паўднёвы вецер зламаў цябе ў сэрцы мора. Біблія (пераклад А.Бокуна) У воды вялікія завялі цябе весьляры твае, вецер усходні разьбіў цябе ў сэрцы мораў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Весьляры твае завялі цябе ў вялікія воды; усходні вецер разьбіў цябе сярод мораў. |
Расцягнуліся вяроўкі твае, не вытрымаюць зла свайго, каб расшырыць ветразі не маглі; тады
Падобна, як вецер усходні, Я раскідаю іх на віду ворага. Спіну, а не твар, пакажу ім у дзень знішчэння іх».
Вось так кажа Госпад Бог: “Калі Я зраблю цябе горадам спустошаным, як гарады, у якіх ніхто не жыве, і калі навяду на цябе вялікую бездань, і воды вялікія цябе накрыюць,
Багацце тваё, і скарбы твае, і шматлікія тавары твае, маракі твае і твае стырнавыя, майстры твае і пакупнікі твае, таксама ўсе ваяры твае, якія ёсць у цябе, і ўсё войска тваё, якое ёсць у цябе, патонуць у глыбіні мора ў дзень твайго падзення.
Цяпер ты разбіты морам у глыбінях водаў. Твае багацці ды ўсе твае жыхары, якія былі ў цябе, патанулі.
Патрапілі, аднак, на мялізну і асадзілі на ёй карабель. Нос карабля ўвяз і быў нерухомы, а карма разбівалася сілаю хваль.
І кажа ён мне: «Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусніца, – гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы.