Потым сказаў Бог: «Хай з’явяцца свяцілы на цвярдыні неба, каб аддзялялі дзень ад ночы, і хай будуць на знакі часоў, і дзён, і гадоў,
ДРУГІ ЗАКОН 4:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам. Біблія (пераклад А.Бокуна) і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьведзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і каб ты, зірнуўшы на неба і ўбачыўшы сонца, месяц і зоркі і ўсё войска нябеснае, не спакусіўся і не пакланіўся ім і ня служыў ім, бо Гасподзь, Бог твой, удзяліў іх усім народам пад усім небам. |
Потым сказаў Бог: «Хай з’явяцца свяцілы на цвярдыні неба, каб аддзялялі дзень ад ночы, і хай будуць на знакі часоў, і дзён, і гадоў,
І занядбалі яны ўсе прыказанні Госпада, Бога свайго, і зрабілі сабе двух літых цяльцоў, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
І зноў адбудоўваў ён узгоркі, якія знішчыў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў слуп, як рабіў Ахаб, цар Ізраэля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.
Прыняў ён таксама коней, якіх цары Юдэі пасвячалі сонцу, ад уваходу ў святыню Госпада каля пакоя Натан-Мэлеха, еўнуха, што быў у Парурыме; і калясніцы сонца спаліў агнём.
І, адвярнуўшыся ад Бога, аднавіў узгоркі, якія перавярнуў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалам, і зрабіў слупы, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму ды служыў яму.
Ты, Госпадзе, адзіны; Ты стварыў неба і нябёсы нябёсаў, ды ўсё войска іх, зямлю і ўсё, што на ёй, мора і ўсё, што ў ім; і Ты ажыўляеш усё гэта, і нябеснае войска Табе пакланяецца.
і стануцца нячыстымі дамы Ерузаліма і дамы цароў Юды, падобна як месца Тафэт; усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла ўсім сілам нябесным ды складалі ахвяры вадкія чужым багам”».
Гэта кажа Госпад, Які дае сонца, як свяціла дня, парадак месяцу і зоркам, як свяцілам ночы, Які хвалюе мора, што шумяць хвалі яго, імя Яму — Госпад Магуццяў:
Гэта кажа Госпад: “Калі не ўсталяваў Я Майго запавету між днём і ноччу, калі не ўсталяваў Я закону для неба і зямлі,
і раскладуць іх для сонца, месяца ды ўсяго войска нябеснага, якіх яны любілі ды якім служылі, за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся.
не есць на ўзгорках і вачэй сваіх не падымае на ідалаў дому Ізраэля, і не ганьбіць жонку блізкага, і не набліжаецца да жонкі ў час яе нячыстасці,
І завёў Ён мяне на ўнутраны панадворак дома Госпада, і вось, ля ўваходу ў святыню Госпада, між уваходам і ахвярнікам, знаходзілася каля дваццаці пяці мужчын, павернутых спіной да святыні Госпада і тварамі на ўсход, і яны пакланяліся ўсходу сонца.
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць у небе, бо Ён чыніць, каб сонца Яго ўзыходзіла над добрымі і ліхімі, і дождж пралівае над справядлівымі і несправядлівымі.
Дык Бог адвярнуўся ад іх і дазволіў, каб служылі войску нябеснаму, як напісана ў кнізе прарокаў: “Дом Ізраэля! Хіба прыносілі вы Мне ахвяры і цэласпаленні на працягу сарака гадоў у пустыні?
Бо праўду Божую замянілі на зман і пакланяліся і служылі стварэнню замест Творцы, Які дабраславёны навечна. Амін.
укамянуй яго на смерць, бо хацеў адцягнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі,
Прарок жа той або выясніцель сноў хай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад Госпада, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, ды каб звесці цябе з той дарогі, якую табе загадаў Госпад, Бог твой; дык выкарані зло з асяроддзя твайго.
і пойдуць служыць чужым багам, і будуць пакланяцца ім, ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, чаго я не загадаў,