Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 4:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьве­дзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 і каб ты, зірнуўшы на неба і ўбачыўшы сонца, месяц і зоркі і ўсё войска нябеснае, не спакусіўся і не пакланіўся ім і ня служыў ім, бо Гасподзь, Бог твой, удзяліў іх усім народам пад усім небам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 4:19
30 Крыжаваныя спасылкі  

Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.


і пойдуць, і будуць служыць багам чужым, і будуць пакланяцца ім, ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, што я забараніў табе,


І ён вярнуў і адбудаваў узгоркі, якія быў зьнішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў Астарту, якую быў зрабіўшы Ахаў, валадар Ізраіля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.


І занядбалі яны ўсе прыказаньні ГОСПАДА, Бога свайго, і зрабілі сабе літыя выявы, і двух быкоў, і Астарту, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,


І былі скончаны неба і зямля, і ўсё войска іхняе.


Ты, ГОСПАДЗЕ, толькі Ты, Ты Сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іхняе, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх; і Ты даеш жыцьцё ўсім ім; і войска нябеснае Табе пакланяецца.


А Бог адвярнуўся і аддаў іх служыць войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраіля, ці прыносілі вы Мне бітае і ахвяры сорак гадоў у пустыні?


каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.


І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся.


і тых, якія пакланяюцца на дахах войску нябеснаму, і тых, якія пакланяюцца і прысягаюць на ГОСПАДА, і тых, якія прысягаюць на валадара свайго,


І Ён завёў мяне на ўнутраны панадворак Дому ГОСПАДА, і вось, каля ўваходу ў сьвятыню ГОСПАДА, паміж прысенкам і ахвярнікам, — каля дваццаці пяці мужчынаў, сьпіны іхнія [павернутыя] да сьвятыні ГОСПАДА, а абліччы іхнія — на ўсход, і яны пакланяліся на ўсход, [пакланяліся] сонцу.


Гэта кажа ГОСПАД. Калі няма запавету Майго адносна дня і адносна ночы, калі Я не паставіў статуты для неба і зямлі,


Гэта кажа ГОСПАД, Які дае сонцу сьвяціць днём, парадак месяцу і зоркам сьвяціць ноччу, Які хвалюе мора, і шумяць хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.


І стануцца дамы Ерусаліму і дамы валадароў Юды нячыстымі, як месца Тафэт, усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла для моцаў нябесных і складалі ахвяры вадкія для іншых багоў”».


І прыбраў коней, якіх валадары Юды пасьвячалі сонцу, ад уваходу ў Дом ГОСПАДА каля жытла Натан-Мэлеха, эўнуха, якое на панадворку, і спаліў агнём калясьніцы сонца.


або ў выглядзе нейкага паўзуна, які рухаецца па зямлі, або ў выглядзе рыбы, якая плавае ў вадзе ніжэй зямлі;


А прарок той або той, які сьніць сны, няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой, каб ісьці па ім. І выкараніш зло з асяродзьдзя твайго.


Укамянуй яго камянямі, і ён памрэ, бо ён хацеў адцягнуць цябе ад ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.


на гарах не банкетуе і вачэй сваіх не падымае да ідалаў дому Ізраіля, і не паганіць жонку бліжняга свайго, і не набліжаецца да жонкі ў час нячыстасьці,


І сказаў Бог: «Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.


І ён ізноў пабудаваў узвышшы, якія панішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і паставіў ахвярнікі Баалам, і зрабіў Астартаў, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў ім.


Дзень дню пераказвае вестку, і ноч ночы выказвае веданьне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы