ДРУГІ ЗАКОН 32:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятай аб днях даўнейшых, разважай пра паасобныя пакаленні; спытайся ў бацькі свайго, і ён скажа табе, старэйшын тваіх, і раскажуць табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятай пра дні старадаўнія, разважай пра гады пакаленьняў [мінулых]; спытайся бацьку твайго, і ён паведаміць табе, [спытайся] старшыняў тваіх, і яны раскажуць табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Згадай пра дні старадаўнія, падумай пра гады ранейшых родаў; спытайся ў бацькі тайго, і абвесьціць табе, у старцаў тваіх, і яны скажуць табе. |
Божа, на свае вушы мы пачулі; нашы бацькі нам расказалі пра справу, якую ўчыніў Ты ў дні іх, у дні даўнейшыя.
Усталяваў Ён сведчанне ў Якубе і паклаў закон для Ізраэля; як многа ўсяго загадаў Ён продкам нашым паведаміць і сынам сваім,
І калі заўтра спытае ў цябе сын твой, гаворачы: “Што гэта?”, — ты адкажаш яму: “Дужаю рукою вывеў нас Госпад з Егіпта, з дому няволі.
І ўспомніў Ён пра дні мінулыя, пра Майсея і народ Свой. Дзе Той, Хто вывеў іх з мора з пастырам статка Яго? Дзе ж Той, Хто змясціў унутры яго Духа святасці Сваёй?
Папытайся ў даўніх часоў, якія былі перад табой ад дня, калі стварыў Бог чалавека на зямлі, ад аднаго краю неба да другога, ці было што-колечы такое вялікае, як гэтая справа, і ці было вядома пра штосьці падобнае?
І ўспамінай усе шляхі, якімі выводзіў цябе Госпад, Бог твой, на працягу гэтых сарака гадоў праз пустыню, каб упакорыць цябе і выпрабаваць, ды каб стала вядома, што ў душы тваёй, ці будзеш ты захоўваць прыказанні Яго, ці не.
І Гедэон сказаў яму: «Прабач, гаспадар мой, калі Госпад з намі, чаму прыйшло да нас усё гэта? Дзе цуды Яго, аб якіх расказвалі нам бацькі нашыя, калі казалі: “З Егіпта вывеў нас Госпад”. Цяпер жа пакінуў нас Госпад і аддаў у рукі мадыянцаў».