ДЗЕІ 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўночы анёл Госпадаў адчыніў дзверы вязніцы і, вывеўшы іх, сказаў: Біблія (пераклад А.Бокуна) А анёл Госпада ўначы адчыніў дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але анёл Гасподні ўначы адчыніў дзьверы цямніцы і, вывеўшы іх, сказаў: |
Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,
Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.
А калі ён пра гэта думаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: «Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога.
Затым Язэп, узняўшыся ад сну, зрабіў так, як яму загадаў Анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.
Калі яны адышлі, вось, Анёл Госпадаў з’явіўся Язэпу ўва сне, мовячы: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе. Бо Ірад мае намер шукаць Дзіця, каб забіць Яго».
І вось, страшна затрэслася зямля; бо Анёл Госпадаў сышоў з неба, і, падышоўшы, адваліў камень ад дзвярэй, і сядзеў на ім.
І паўстаў перад імі Анёл Госпадаў, і слава Госпада асвяціла іх, і яны вельмі спалохаліся.
Каля дзявятай гадзіны дня ён у з’яве выразна ўбачыў анёла Божага, што ўваходзіў да яго і казаў яму: «Карнэлію!»
І адразу ж ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай славы, і ён памёр, сточаны чарвямі.
Раптам сталася вялікае трасенне, аж захісталіся падмуркі астрога, і адчыніліся ўсе дзверы, ды з усіх апалі путы.
І анёл Госпадаў сказаў Піліпу, кажучы: «Устань і ідзі на поўдзень па дарозе, што ідзе з Ерузаліма ў Газу; яна пустая».