І, падышоўшы, Ісус падняў яе, узяўшы за руку, і [адразу] пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
ДЗЕІ 3:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, узяўшы яго за правую руку, падняў яго; і зараз акрэплі ногі і стопы яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І, узяўшы яго за правую руку, падняў. І адразу ўмацаваліся ногі і косткі ягоныя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І, узяўшы яго за правую руку, падняў; і раптам умацаваліся ў таго ступакі і калені, |
І, падышоўшы, Ісус падняў яе, узяўшы за руку, і [адразу] пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
І, узяўшы за руку дзяўчынку, гаворыць ёй: «Таліта кумі», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»
Тады Пётра сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне, але што маю, тое дам табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэта ўстань і хадзі!»
і ён, ускочыўшы, стаў на нагах, і хадзіў, ды ўвайшоў з імі ў святыню, ходзячы, і падскокваючы, і славячы Бога.
кажучы: «Што маем зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што зроблены імі яўны знак, і мы не можам адмаўляць гэта.
Калі сёння вы дапытваеце нас пра дабрадзейства хвораму чалавеку, праз якое ён быў аздароўлены,