ДЗЕІ 26:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агрыпа гаворыць да Паўлы: «Дазваляецца табе гаварыць у тваю абарону». Тады Паўла, працягнуўшы руку, пачаў апраўдвацца: Біблія (пераклад А.Бокуна) Агрыпа ж прамовіў да Паўла: «Дазваляецца табе гаварыць за сябе». Тады Павал, выцягнуўшы руку, адказаў: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агрыпа сказаў Паўлу: дазваляецца табе гаварыць за сябе. Тады Павал, прасьцёршы руку, пачаў гаварыць у сваю абарону: |
Бо вось, я клікала, а вы адмовіліся, працягнула руку сваю, але не было нікога, хто заўважыў бы яе.
Хто першы гаворыць у спрэчцы — лічыцца справядлівым, а прыходзіць сябар яго і выкрые яго.
Вось, Я выцягнуў руку Маю супраць цябе, і зменшыў ежу табе, і выдаў цябе ў рукі ненавідзячым цябе, дочкам філістынскім, якія саромеюцца дзеля распусты тваёй.
«Ці ж закон наш асуджае чалавека, перш чым яго не паслухае і не спазнае, што ён робіць?»
Я ім адказаў, што рымляне не маюць звычаю выдаваць якога-небудзь чалавека на смерць, калі абвінавачаны не стане перад абвінаваўцамі ды не атрымае магчымасці бараніцца ад абвінавачанняў.
«Цар Агрыпа! Лічу я сябе шчаслівым, што магу сёння выступаць у абарону сваю перад табой адносна ўсяго, у чым вінавацяць мяне юдэі.
Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;
Да Ізраэля ж так кажа: «Увесь дзень працягваў Я рукі Мае да народа непаслухмянага і ўпорыстага».