Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 26:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Цар Агрыпа! Лічу я сябе шчаслівым, што магу сёння выступаць у абарону сваю перад табой адносна ўсяго, у чым вінавацяць мяне юдэі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Валадару Агрыпа, я ўважаю сябе шчасьлівым, маючы сёньня адказваць перад табою адносна ўсяго, што закідаюць мне Юдэі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 цару Агрыпе! лічу сябе шчасьлівым, што сёньня магу бараніцца перад табою ва ўсім, у чым вінавацяць мяне Юдэі,

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 26:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

Буду гаварыць пра прыказанні Твае перад царамі і не пасаромеюся.


А калі вас выдаваць будуць, не думайце, як і што гаварыць, бо ў той час будзе дадзена вам, што сказаць.


А калі вас павядуць у сінагогі, і да начальства, і да ўладаў, не турбуйцеся, як і што маеце адказаць ці што гаварыць,


Але перад тым усім ускладуць на вас рукі свае, будуць пераследаваць і выдаваць у сінагогі і ў вязніцы, і будуць вас цягаць да цароў і намеснікаў за імя Маё;


Ды не маю нічога пэўнага аб ім напісаць валадару. Дзеля таго прывёў я яго да вас, а асабліва да цябе, цар Агрыпа, каб, зрабіўшы допыт, меў што напісаць.


Агрыпа гаворыць да Паўлы: «Дазваляецца табе гаварыць у тваю абарону». Тады Паўла, працягнуўшы руку, пачаў апраўдвацца:


Адсюль, цару Агрыпа, не мог я працівіцца з’яве з неба,


Ведае пра гэта цар, да якога гавару смела. Я мяркую, што нічога з гэтага для яго не таямніца, бо адбывалася яно не ў нейкім закутку.


Тым больш, што ты ведаеш усё, што звычайнае і спрэчнае сярод юдэяў; таму прашу цябе цярпліва мяне выслухаць.


на выкананне гэтага спадзяюцца дванаццаць пакаленняў нашых, служачы заўсёды, днём і ўночы. Дзеля гэтае надзеі, цару Агрыпа, і вінавацяць мяне юдэі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы