Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
ДАНІІЛА 12:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шчасны той, хто стрывае і дачакаецца тысяча трыста трыццаць пятага дня. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шчасьлівы той, хто чакае і дасягне тысяча трыццаці пяці дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шчасны той, хто чакае і дасягне тысячы трохсот трыццаці пяці дзён. |
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
І калі гэта скончыш, ляжаш тады на правы бок свой і будзеш прымаць правіннасць дому Юды сорак дзён; Я залічаю табе адзін дзень за кожны паасобны год.
І ён адказаў яму: «Яшчэ дзве тысячы трыста дзён, з вечара аж да раніцы, і свяцілішча ачысціцца».
Бо калі іх адрынутасць ёсць прымірэнне свету, то чым жа будзе далучэнне, калі не жыццём з мёртвых?
А панадворак звонку святыні абміні і не мерай яго, бо ён дадзены паганам, і яны будуць таптаць горад святы на працягу сарака двух месяцаў.
І жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён.
І дадзены былі яму вусны, што гаварылі пыхлівае і блюзнячае, і дадзена была яму ўлада дзейнічаць на працягу сарака двух месяцаў.
І ўбачыў я пасады, і паселі на іх тыя, якім дадзена права судзіць, і душы тых, якім сцялі галовы за сведчанне аб Ісусе і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зверу і вобразу яго, якія не мелі меціны на чолах і руках сваіх. І ажылі яны, і валадарылі разам з Хрыстом тысячу гадоў.