Гэта тое, што будзеш рабіць на ахвярніку: двух гадавых ягнят будзеш ахвяроўваць штодзень пастаянна,
ДАНІІЛА 12:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ад часу, калі будзе спынена штодзённая ахвяра і заваладарыць агіднасць нішчыцеля, пройдзе тысяча дзвесце дзевяноста дзён. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ад часу, калі будзе спынена заўсёдная ахвяра і пастаўленая агіда спусташэньня, [міне] тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З часу, калі будзе прыпынена штодзённая ахвяра і будзе пастаўлена гідота запусьценьня, пройдзе тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён. |
Гэта тое, што будзеш рабіць на ахвярніку: двух гадавых ягнят будзеш ахвяроўваць штодзень пастаянна,
І калі гэта скончыш, ляжаш тады на правы бок свой і будзеш прымаць правіннасць дому Юды сорак дзён; Я залічаю табе адзін дзень за кожны паасобны год.
«Прашу, аддай нас, паслугачоў тваіх, дзесяцідзённаму выпрабаванню: хай даюць нам гародніну есці і ваду піць;
І рукі яго паднімуцца, і апаганяць свяцілішча мужнасці, і спыняць пастаянную ахвяру, і дадуць агіднасць разбуральніка.
і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;
І бачанне вечара і раніцы, аб якіх расказана табе, ёсць праўда! Такім чынам, ты адзнач бачанне, бо будзе яно пасля многіх дзён».
Умацуе ж запавет з многімі ў адзін тыдзень; і ў палавіне тыдня спыніць крывавыя ахвяры і ахвяраванне, і на крыле агіднасці будзе разбуральнік, і ад гэтае пары знішчэнне і вырашэнне будуць абрушвацца на разбуральніка».
Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.
І, калі ўбачыце нарэшце агіду спусташэння, якая паўстане на святым месцы, як сказана Даніэлем прарокам, – хто чытае, хай разумее, –
Дык калі ўбачыце агіду спусташэння, пра што казаў прарок Даніэль, якая паўстала там, дзе не мела быць, – хто чытае, хай разумее, – тады тыя, якія ў Юдэі, хай уцякаюць у горы,
А панадворак звонку святыні абміні і не мерай яго, бо ён дадзены паганам, і яны будуць таптаць горад святы на працягу сарака двух месяцаў.
І жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён.
І дадзены былі яму вусны, што гаварылі пыхлівае і блюзнячае, і дадзена была яму ўлада дзейнічаць на працягу сарака двух месяцаў.