Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАЛЯТАЎ 6:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо нават тыя, што абрэзваюцца, самі не захоўваюць Закон, але хочуць, каб вы абрэзваліся, каб хваліцца целам вашым.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці;

Глядзіце раздзел



ГАЛЯТАЎ 6:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што аб’язджаеце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. А калі ім станецца, вы робіце яго сынам пекла, удвая горшым за сябе.


Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што бераце дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а не звярнулі ўвагі на тое, што важнейшае ў законе: суд, міласэрнасць і веру. Гэта належала зрабіць і таго не пакідаць.


Дык усё, што яны вам скажуць, захоўвайце і рабіце, але паводле ўчынкаў іх не рабіце; бо яны вучаць, а не робяць.


Але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхі, тады адно і другое зберагаецца.


Дык хай ніхто не хваліцца сярод людзей! Бо ўсё ваша, –


Дык не добрая пахвальба ваша. Ці не ведаеце, што крошка кіслі ўсё цеста квасіць?


Калі вось многія хваляцца паводле цела, дык і я буду хваліцца.


Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,


абяцаюць ім свабоду, а самі – нявольнікі псавання; бо хто кім пераможаны, той таго і нявольнік.