Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАБРЭЯЎ 10:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Яшчэ вось крыху, крыху і прыйдзе Той, Які павінен прыйсці, і не замарудзіць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо яшчэ крыху, зусім крыху, і надыйдзе Той, Які надыходзіць, і не замарудзіць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

«яшчэ крыху, зусім крыху, і Той, Хто мае прыйсьці, прыйдзе і не забавіцца.

Глядзіце раздзел



ГАБРЭЯЎ 10:37
11 Крыжаваныя спасылкі  

Ідзі, народзе мой, увайдзі ў святліцы свае, зачыні дзверы свае за сабой! Схавайся на малую хвілінку, пакуль не праміне гнеў [Яго].


З найменшага станецца тысячай, з малога — народам магутным. Я, Госпад, учыню гэта скора ў свой час.


запытацца ў Яго: «Ты Той, Хто павінен прыйсці, ці другога чакаць?»


Кажу вам: хутка ўчыніць ім абарону. Але, прыйшоўшы, Сын Чалавечы ці знойдзе веру на зямлі?»


Ціхасць ваша хай будзе вядомай усім людзям. Госпад блізка.


Не прапускайма нашых супольных сходаў, як сталася звычкай некаторых, але суцяшаймася, і тым больш, чым больш вы бачыце надыходзячы дзень гэты.


Няхай для вас, умілаваныя, не будзе таямніцай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў і тысяча гадоў – як адзін дзень.


Не марудзіць Госпад з абяцаннем, як некаторым здаецца, што марудзіць, але Ён цярплівы ў адносінах да нас і не хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесці да навяртання.


Той, Хто пра гэта сведчыць, кажа: «Так, прыйду неўзабаве!» Амін! Прыйдзі, Госпадзе Ісусе!