Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суда, чым таму гораду.
ГАБРЭЯЎ 10:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не прапускайма нашых супольных сходаў, як сталася звычкай некаторых, але суцяшаймася, і тым больш, чым больш вы бачыце надыходзячы дзень гэты. Біблія (пераклад А.Бокуна) не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня будзем пакідаць сходу свайго, як гэта ў некаторых у звычаі; а будзем намаўляць адно аднаго, і тым болей, чым выразьней бачыце набліжэньне дня таго. |
Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суда, чым таму гораду.
Хто грэбуе Мною і не прымае слоў Маіх, той ужо мае суддзю сабе: слова, што Я сказаў, яно асудзіць яго ў апошні дзень;
І сталася, што, калі мы ішлі на малітву, пераняла нас нейкая дзяўчына, якая мела духа варажбы, і прыносіла яна многа даходу сваім гаспадарам, праракуючы.
У першы дзень пасля суботы, калі сабраліся вучні на ламанне хлеба, Паўла, які назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гутарыў з імі ды зацягнуў прамову да поўначы.
калі хто заахвочвае – для заахвочвання; калі хто раздае – у прастаце сэрца, калі хто старшынствуе – дык рупліва, калі хто мілуе – дык з ахвотаю.
Дык калі збярэцца ўся царква ды ўсе пачнуць гаварыць мовамі, а ў той час увойдуць неадукаваныя або бязверныя, ці ж не скажуць, што вы звар’яцелі?
Той жа, хто праракуе, гаворыць людзям на збудаванне, і для заахвоты, і для суцяшэння.
праца кожнага выявіцца; дзень бо Госпадаў пакажа, бо ў агні выявіцца, і справа кожнага, якая ёсць, будзе выпрабавана агнём.
сабраўшыся разам з вамі ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і з духам маім, моцаю Госпада нашага Ісуса Хрыста
але заахвочвайце самі сябе штодня, пакуль трывае гэтае «сёння», каб не зацвярдзеў хто з вас праз падман граху.
гэтак і вы будзьце цярплівымі, умацоўвайце сэрцы вашы, бо набліжаецца прыйсце Госпадава.
Калі ўсё гэта мае так разбурыцца, дык якімі павінны вы быць у святым жыцці і пабожнасці,
Дзеля таго, умілаваныя, чакаючы гэтага, старайцеся быць без заганы і спракуды, каб Ён застаў вас у супакоі.
Не марудзіць Госпад з абяцаннем, як некаторым здаецца, што марудзіць, але Ён цярплівы ў адносінах да нас і не хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесці да навяртання.