Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
ВЫХАД 8:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сабралі іх у вялізныя кучы, і зямля засмярдзела. Біблія (пераклад А.Бокуна) I пазьбіралі іх купы купаў, і засьмярдзелася зямля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сабралі іх у кучы, і засьмярдзела зямля. |
Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
А пасля прыйшоў поўдзень і, пакуль яны прарочылі, прыйшоў час, калі звычайна ўскладваюцца ахвяры з ежы, і не чулася ніякага голасу, і ніхто не адказваў і не звяртаў увагі на малітву іх.
І рыбы, якія былі ў рацэ, памерлі, і рака засмярдзела, і егіпцяне не маглі піць рачной вады; і кроў была ва ўсёй зямлі Егіпецкай.
І Госпад зрабіў па слове Майсея, і памерлі жабы ў дамах, і ў паселішчах, і ў палях;
А фараон, заўважаючы, што настаў супакой, зрабіў цвёрдым сэрца сваё, і не паслухаў ён іх, як прадказваў Госпад.
І Госпад учыніў гэтак; і наляцела найвялікшае мноства мух у дамы фараона і паслугачоў яго, і на ўсю Егіпецкую зямлю, і прападала зямля ад такога мноства мух.
І чараўнікі не маглі з’явіцца перад Майсеем з-за скул, якія на іх былі, як і па ўсёй зямлі Егіпецкай.
Якія ж неразумныя князі танейскія! Мудрыя дараднікі фараона далі раду дурную, як жа скажаце фараону: “Я — сын мудрацоў, сын даўніх цароў?”»
Бо Госпад гарыць гневам супраць усіх паганаў і абураны на ўсё войска іх; прызначыў Ён іх на вынішчэнне і аддаў іх на загубу.
І станецца, што ў той дзень Я вызначу Гогу слаўнае месца — магілу ў Ізраэлі, даліну Абарым на ўсход ад Мора, якая перапыняе дарогу для тых, хто праходзіць міма, і там пахаваюць яны Гога і ўсё яго войска, і назавуць яе далінаю Войска Гога.
і таго, што з поўначы, Я аддалю ад вас далёка, і выганю яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю дружыну яго — да ўсходняга мора, а заднюю — да мора заходняга». І падымецца ад іх смурод, і застанецца гнілізна па іх, бо ўчыніў Ён вялікае.