Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 8:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І Госпад учыніў гэтак; і наляцела найвялікшае мноства мух у дамы фараона і паслугачоў яго, і на ўсю Егіпецкую зямлю, і прападала зямля ад такога мноства мух.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 I зрабіў ГОСПАД гэтак, і наляцелі ўцяжлівыя мухі на дом фараона, і на дом слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Эгіпецкую; гінула зямля ад мухаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Так і зрабіў Гасподзь: наляцела мноства сабачых мух у дом фараонаў, і ў дамы рабоў ягоных, і на ўсю зямлю Егіпецкую; гінула зямля ад сабачых мух.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 8:24
6 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў Ён, і прыляцела хмара мух, і скініфы — па ўсіх межах іх.


Наслаў на іх мух, і тыя кусалі іх, і жабаў, і тыя губілі іх.


і сабралі іх у вялізныя кучы, і зямля засмярдзела.


Бо калі не адпусціш яго, то Я пашлю на цябе, і на паслугачоў тваіх, і на народ твой, і на дамы твае ўвесь мушыны род. І запоўняцца мухамі дамы егіпцян, і нават зямля, на якой яны жывуць.


і Я ўчыню рознае паміж Маім народам і тваім народам; заўтра будзе гэты знак”».


і да цябе, і да народа твайго, і да ўсіх паслугачоў тваіх увойдуць жабы”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы