ВЫХАД 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта — кіраўнікі пакаленняў па сем’ях сваіх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: Гэнох і Паллю, Хэцрон і Хармі; гэта сем’і Рубэна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта галовы дамоў бацькоў іхніх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ганох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта плямёны Рубэна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось правадыры іх пакаленьняў: сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох і Фалу, Хецрон і Храмі: гэта сямействы Рувімавыя. |
І гэта былі кіраўнікі іх родаў: Эфэр, і Есі, і Эліэль, і Азрыэль, і Ярэмія, і Адовія, і Ядыэль: мужчыны баявыя, наймужнейшыя і слаўныя, кіраўнікі ў родах сваіх.
Сыны Толы: Озі, і Рафая, і Ерыэль, і Ема, і Ібсэм, і Самуэль, кіраўнікі родаў сваіх; з нашчадкаў Толы людзі наймужнейшыя, палічаныя і ў дні Давіда па іх радаводах — дваццаць дзве тысячы шэсцьсот.
Сыны Бэлы: Эцбон, і Озі, і Азіэль, і Ерымот і Урай: пяць кіраўнікоў родаў з наймацнейшых у бітве; лік іх — дваццаць дзве тысячы трыццаць чатыры.
Гэта сыны Эгуда; кіраўнікі родаў, што пражываюць у Габе, якіх перасялілі ў Манагат;
І сказаў Госпад Майсею і Аарону, і даў ім загад для сыноў Ізраэля і для фараона, цара Егіпта, каб вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта.
А Элеязэр, сын Аарона, узяў за жонку адну з дачок Путыэля, якая нарадзіла яму Пінхаса; гэта галовы сем’яў Леві па родах іх.
і першага дня другога месяца сабралі яны ўсю грамаду, пералічваючы іх па родах іх, і па сем’ях бацькоў іх, і кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй, па кіраўніках,
Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога — род Яміна; Яхін, ад якога — род Яхіна;
Мяжой зямлі сыноў Рубэна была рака Ярдан. Гэта ўласнасць сыноў Рубэна па іх родах, іх гарады і навакольныя вёскі.
Гэта тое, што атрымалі ва ўласнасць сыны Ізраэля ў зямлі Ханаан, што далі ім Элеязэр святар і Ешуа, сын Нуна, і князі плямёнаў пакаленняў Ізраэля,
Гэта ўладанні, якія падзялілі жэрабем Элеязэр святар, і Ешуа, сын Нуна, і князі пакаленняў сыноў Ізраэля ў Сіло ў прысутнасці Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы; і быў скончаны падзел зямлі.