1 ЛЕТАПІСАЎ 8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 А Бэньямін быў бацькам свайго першароднага Бэлы, другога Асбэла, трэцяга — Агары, 2 чацвёртага Нагаа, і пятага Рэфы. 3 І сынамі Бэлы былі: Адар, і Гэра, бацька Эгуда, 4 Абісуэ таксама, і Нааман, і Агоэ, 5 але і Гэра, і Сэпупан, і Гурам. 6 Гэта сыны Эгуда; кіраўнікі родаў, што пражываюць у Габе, якіх перасялілі ў Манагат; 7 а Нааман, і Ахія, і Гэра: ён іх перасяліў ды быў бацькам Озы і Ахіюда. 8 Затым Сагарай атрымаў у краі Мааб, потым адправіў сваіх жонак: Хусім і Бару; 9 а ад жонкі сваёй Гадэс меў: Ёбаба, і Сэбію, і Мэсу, і Мэльхама, 10 таксама Ягуса, і Сэхію, і Марму; гэта сыны яго, кіраўнікі сваіх родаў. 11 А ад Хусім меў: Абітоба і Эльпаала; 12 далей сыны Эльпаала: Гебэр, і Місаам, і Самад; гэта ён пабудаваў Он і Лод і ваколіцы яго. 13 Бэрыя ж і Сама былі кіраўнікамі родаў, што пражывалі ў Аялоне; яны выгналі жыхароў Гета. 14 І Ахія, і Сэсак, і Ярмут, 15 і Забадзія, і Арад, і Эдэр, 16 таксама Міхаэль, і Еспа, і Ёга — сыны Бэрыі. 17 А Забадзія, і Масала, і Гэзэцы, і Гебэр, 18 і Есамары, і Езлія, і Ёбаб — сыны Эльпаала, 19 і Якім, і Зэхры, і Забдый, 20 і Эліёэнай, і Сэлетай, і Эліэль, 21 і Адая, і Барая, і Самарат — сыны Сямэя, 22 і Еспа, і Гебэр, і Эліэль, 23 і Абдон, і Зэхры, і Ханан, 24 і Хананія, і Элам, і Анатотыя, 25 і Епдая, і Пэнуэль — сыны Сэсака. 26 І Самсары, і Сагорыя, і Атолія, 27 і Ерсія, і Элія, і Зэхры — сыны Ерахама. 28 Яны былі галовамі родаў па іх радаводах, кіраўнікамі, якія пражывалі ў Ерузаліме. 29 А ў Габаоне жылі Егіэль, бацька Габаона, і жонка яго на імя Мааха, 30 і першародным яго сынам быў Абдон, і Сур, і Кіс, і Баал, і Нэр, і Надаб, 31 Гэдор таксама, і Ахія, і Захар, і Мацэлот; 32 і Мацэлот меў Самаа. І жылі яны з братамі сваімі ў Ерузаліме насупраць братоў сваіх. 33 Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала. 34 А сынам Ёнатана быў: Мэрыбаал, а Мэрыбаал меў Міху; 35 сыны Міхі: Пітон, і Мэлех, і Тараа, і Ахаз. 36 І Ахаз меў: Ёяду, а Ёяда меў Алмата, і Азмавэта, і Замры; затым Замры меў Мосу. 37 І Моса меў Банаа, яго сын — Рэфая, які меў Эласу, які меў Асэля. 38 Затым у Асэля было шэсць сыноў з такімі імёнамі: Эзрыка, першародны яго, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія і Ханан; яны ўсе былі сынамі Асэля. 39 А сыны яго брата Эсэка: Улам, першародны, і другі — Ягус, трэці — Эліпалет. 40 І былі сыны Улама мужчынамі найдужэйшымі ў вайне і стралялі з лука з вялікай сілай, і мелі яны многа сыноў і ўнукаў, аж да ста пяцідзесяці. Усе яны сыны Бэньяміна. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)