Таксама разваліў ён дамы распусніц, якія былі ў доме Госпада, дзе жанчыны ткалі адзенне для Асэры.
ВЫХАД 35:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і жанчыны ўмелыя далі тое, што пралі: гіяцынт і пурпур, і чырвань, і вісон, Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі сваімі рукамі і прыносілі прадзіва блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру і вісон; |
Таксама разваліў ён дамы распусніц, якія былі ў доме Госпада, дзе жанчыны ткалі адзенне для Асэры.
Вось змены святароў і левітаў: гатовыя для ўсякай службы дома Госпадава; і хай дапамагае табе ва ўсякай працы кожны, хто навучаны і падрыхтаваны да ўсякай справы, таксама князі і ўвесь народ у тваіх справах».
і пагавары з усімі мудрымі сэрцам, каго надзяліў Я духам разважнасці, каб справілі шаты Аарону, у якіх, пасвячоны, ён будзе служыць Мне.
і даю яму таварыша Агаліяба, сына Ахісамаха з пакалення Дана, і ў сэрца кожнага ўмельца ўклаў я мудрасць, каб выканалі яны ўсё, што Я загадаў табе:
Такім чынам, Бесэлеэль, і Агаліяб, і кожны мудры мужчына, якім Госпад даў мудрасць і розум, каб умелі працаваць па-майстэрску, выканалі ўсё, што патрэбна на ўжыванне ў святыні, што загадаў Госпад.
І Пётра, устаўшы, пайшоў з імі; і, калі прыйшоў, завялі яго ў святліцу, і акружылі яго там усе ўдовы, плачучы і паказваючы яму тунікі і адзенне, якія зрабіла Сарна, калі была з імі.
Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць для Госпада. Прывітайце мілую Пэрсыду, якая многа папрацавала для Госпада.
Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.
Таксама і цябе прашу, сапраўдны супрацоўніку, дапамагай ім, тым, якія са мною працавалі для Евангелля разам з Клементам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.