ВЫХАД 29:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вазьмі і ўвесь тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, які ёсць на іх, і прынясі ахвярапрынашэнне спаленнем на ахвярніку; Біблія (пераклад А.Бокуна) I возьмеш увесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі ўвесь лой, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані і абедзьве ныркі, і спалі на ахвярніку; |
Не спажывайце з яго нічога сырога, ані зваранага ў вадзе, але спажывайце толькі спечанае на агні; галаву з нагамі яго і нутром спажывайце.
І спалі ўсяго барана на ахвярніку; гэта ахвяра цэласпалення Госпаду, найпрыемнейшы пах, ахвяра для Госпада.
І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,
І вазьмі гэта ўсё з іх рук, і спалі на ахвярніку як цэласпаленне, дзеля найпрыемнейшага паху на віду Госпада; бо гэта ахвяра для Госпада.
«Што Мне безліч ахвяр вашых? — кажа Госпад. — Я здаволены цэласпаленнямі бараноў і тлустасцю адкормленых жывёл; не хачу Я крыві цялячай, ані ягнячай, ані казлінай.
Меч Госпадаў увесь скрываўлены, пакрыты тлушчам, крывёй ягнят і казлоў, тлустасцю нырак барановых, бо ахвяра Госпада ў Босры і разня вялікая ў зямлі Эдом.
Не купіў ты Мне трыснягу за грошы і тлустасцю тваіх ахвяр падзякі не насыціў Мяне; наадварот, прымусіў Мяне цярпець цяжар тваіх грахоў, зрабіў Мне прыкрасць правіннасцямі тваімі.
і святар прынясе яго на ахвярнік; скруціўшы яму шыю, спаліць на ахвярніку, а кроў яго выціснецца на сцяну ахвярніка;
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай абмые [іх] вадой і хай запаліць гэта святар на ахвярніку як цэласпаленне, як ахвяру агнявую з найпрыемнейшым пахам для Госпада.
І пакропіць святар крывёй ахвярнік Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы, а тлушч спаліць на прыемны пах Госпаду.
А тлушч яго спаліць зверху, падобна як тлушч ахвяры прымірэння. Так вось ачысціць яго святар ад граху яго, ды будзе яму даравана.
Потым аддзеліць увесь тлушч так, як звычайна аддзяляецца тлушч ахвяры прымірэння. І спаліць яго святар на ахвярніку на мілы пах Госпаду. Так ачысціць яго святар, і будзе спагадны Госпад.
А ўвесь тлушч аддзеліць, як аддзяляецца тлушч авечкі, што забіваецца як ахвяра прымірэння, ды спаліць на ахвярніку на агнявых ахвярах Госпаду. Так ачысціць яго святар ад граху яго, і будзе яму даравана.
Агонь жа на ахвярніку будзе гарэць заўсёды і не будзе згасаць. Яго святар кожную раніцу хай падтрымлівае, падкладаючы дровы, і, складваючы ахвяру цэласпалення, хай зноў паліць тлушч ахвяр прымірэння.
але ўвесь тлушч з яе будзе складзены ў ахвяру: гэта значыць, курдзюк і тлушч, які пакрывае нутро,
абедзве ныркі і тлушч, што на іх каля вантробаў, ды сальнік печані, што каля нырак, хай будзе аддзелены.
А тлушч, які пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі разам з тлушчам іх спаліў на ахвярніку,
Потым узяў тлушч і курдзюк, і ўвесь тлушч, які пакрывае вантробы ды сальнік печані, і абедзве ныркі з іх тлушчам, ды правую лапатку,
Тлушч, ныркі і сальнік печані з ахвяры за грэх спаліў ён на ахвярніку, як загадаў Госпад Майсею;
А першароднае каровы, або авечкі, або казы не выкупляй, бо яны прысвечаны Госпаду; толькі кроў іх вылі на ахвярнік, а тлушч іх спалі дзеля паху, найпрыемнейшага Госпаду.
І казаў яму той, хто складаў ахвяру: «Спачатку хай сёння, згодна звычаю, згарыць тлушч, і тады возьмеш сабе, што душа твая пажадае». Ён, адказваючы, гаварыў яму: «Ніякім чынам; ты аддасі зараз, а калі не, забяру сілай».