і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.
ВЫХАД 25:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама да яго зробіш шчыпцы для зняцця нагару, і пасудзіны, дзе збіраецца нагар, хай будуць з найчысцейшага золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) I абцужкі да яго, і папяльнічкі да яго [зробіш] са шчырага золата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і абцугі да яе і латкі да яе з чыстага золата; |
і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.
Аднак з грошай, што прыносілі ў святыню Госпада, не рабілі міскі срэбраныя, і нажы, і келіхі, і трубы, ані іншыя рэчы залатыя або срэбраныя для святыні Госпада;
таксама забралі катлы, і лапаткі, і нажы, і чары, і ўвесь медны посуд, якім карысталіся пры служэнні;
Таксама зрабі да яго сем лямп і пастаў іх на падсвечнік, каб асвятлялі пярэдні яго бок.
Зрабіў і сем лямп са шчыпцамі і пасудзінамі, дзе збіраецца нагар, з найчысцейшага золата.
І падляцеў да мяне адзін з серафінаў, і ў руцэ яго — вугаль, які шчыпцамі ўзяў з ахвярніка,
І ўзялі яны таксама катлы, лапаткі, нажніцы, крапільніцы, лыжкі і ўвесь медны посуд, якім карысталіся пры служэнні,
Хай яны возьмуць і тканіну фіялетавую і хай накрыюць ёю падсвечнік разам з лямпамі і шчыпцамі яго, і са шчыпцамі для зняцця нагару, і з усімі пасудзінамі для алею, якія неабходны для стварэння лямпаў,