З Табою мы праганялі непрыяцеляў нашых і ў імя Тваё стапталі паўстаючых супраць нас.
ВЫХАД 17:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакуль Майсей трымаў рукі паднятымі, перамагаў Ізраэль, а калі апускаў, перамагаў Амалек. Біблія (пераклад А.Бокуна) I было, што калі Майсей падымаў руку сваю, перамагаў Ізраіль; а калі апускаў руку сваю, перамагаў Амалек. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі Майсей падымаў рукі свае, адольваў Ізраіль, а калі апускаў рукі свае, адольваў Амалік; |
З Табою мы праганялі непрыяцеляў нашых і ў імя Тваё стапталі паўстаючых супраць нас.
Ты палічыў вандраванні мае: пакладзі слёзы мае ў бурдзюку Тваім; ці не палічаны яны Табою?
І зрабіў Ешуа, як сказаў яму Майсей, і ваяваў супраць Амалека; а Майсей, і Аарон, і Гур узышлі на вяршыню гары.
А рукі Майсея былі цяжкімі; таму ўзялі яны камень і паклалі пад яго, і ён сеў на яго; а Аарон і Гур падтрымлівалі рукі яго з абодвух бакоў. І здарылася так, што рукі яго не стамляліся да захаду сонца.
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.
Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.
А Ешуа не апускаў рукі сваёй, якую выцягнуў угору, трымаючы дзіду, пакуль не былі забіты ўсе жыхары Гая.