ВЫХАД 12:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсе сыны Ізраэля зрабілі, як Госпад загадаў Майсею і Аарону; Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабілі гэта ўсе сыны Ізраіля; як ГОСПАД загадаў Майсею і Аарону, так і зрабілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі ўсё сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею і Аарону, так і зрабілі. |
Такі ж самы закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што лічацца ў вас іншаземцамі».
Гэта Аарон і Майсей, каму Госпад загадаў вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта паводле іх дружынаў.
Але ён не паслухае вас; Я пакладу руку Сваю на Егіпет і выведу войска Маё і народ Мой, сыноў Ізраэля, з зямлі Егіпецкай праз суды найвялікшыя.
і перадаў Я іх у дар Аарону і сынам яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне за ўвесь Ізраэль у палатцы сустрэчы і каб перамольваць Госпада за іх, каб усцерагчы ад кары народ, калі б хто адважыўся наблізіцца да свяцілішча».
І Майсей і Аарон і ўся грамада сыноў Ізраэля зрабілі з левітамі так, як Майсею загадаў Госпад, так і зрабілі з імі сыны Ізраэля.
спаўнялі яны свае абавязкі ў палатцы сустрэчы ў прысутнасці Аарона і сыноў яго; так загадаў Госпад Майсею, так было зроблена адносна левітаў.
Яны спраўлялі свята ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінай; паводле ўсяго таго, што загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі сыны Ізраэля.
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.
Праз веру пакінуў ён Егіпет, не збаяўшыся злосці царскай; вытрываў, як быццам бачачы Нябачнага.
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.