І загадаў усяму народу, кажучы: «Святкуйце Пасху Госпада, Бога вашага, як напісана ў кнізе запавету Яго».
ВЫХАД 12:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І так спажывайце яго: падперажыце паясніцы вашыя, майце абутак на нагах, трымаючы посахі ў руках, і ежце спешна: бо гэта ёсць Пасха Госпада! Біблія (пераклад А.Бокуна) I гэтак будзеце есьці яго: няхай будуць сьцёгны вашыя падперазаныя, абутак ваш — на нагах вашых і кій ваш — у руцэ вашай, і ешце яго пасьпешліва. Гэта — Пасха для ГОСПАДА”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ежце яго так: хай будзе паясьніца ваша перапяразана, абутак ваш на нагах вашых і кіі вашыя ў руках вашых, і ежце яго пасьпешліва: гэта - Пасха Гасподняя. |
І загадаў усяму народу, кажучы: «Святкуйце Пасху Госпада, Бога вашага, як напісана ў кнізе запавету Яго».
І кроў будзе вам на пазначэнне дамоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца; і калі ўбачу кроў, прайду міма вас, і не будзе на вас плягі згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую.
І паклікаў Майсей усіх старэйшын сыноў Ізраэля, і сказаў ім: «Ідзіце, узяўшы жывёлу для вашых сем’яў, і прынясіце ў ахвяру пасхальнае ягня.
вы скажаце ім: “Гэта ахвяра Пасхі ў гонар Госпада, Які ў Егіпце абмінуў дамы сыноў Ізраэля; егіпцян пазабіваў, а дамы нашыя збавіў”». І пачаў маліцца народ, пакланіўшыся,
І сказаў Госпад Майсею і Аарону: «Гэта ёсць святы звычай: ніводзін чужынец не можа есці ад яго;
Бо выйдзеце не ў паспешнасці і не кінецеся наўцёкі; бо Госпад пойдзе наперадзе вас, і злучыць вас Бог Ізраэля.
У першы месяц, чатырнаццатага дня месяца, будзеце святкаваць Пасху; сем дзён будзеце есці толькі праснакі.
У першы месяц другога года па выхадзе з Егіпта сказаў Госпад Майсею ў пустыні Сінай, гаворачы:
І сказаў бацька слугам сваім: “Хутка прынясіце найлепшыя шаты і ўздзеньце на яго, і дайце яму пярсцёнак на палец яго і пасталы на ногі,
ды, стаўшы ззаду каля ног Яго, пачала, плачучы, слязамі абліваць ногі Яго і абцірала валасамі сваёй галавы, ды цалавала ногі Яго і намашчала іх алейкам.
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо, вось, Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!
Беражы месяц Абіб, каб учыняць Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў гэтым месяцы Абіб вывеў цябе Госпад, Бог твой, з Егіпта ноччу.
І заставаліся сыны Ізраэля ў Галгале, і чатырнаццатага дня месяца святкавалі пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх;
Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.