Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 12:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 І паклікаў Майсей усіх старэйшын сыноў Ізраэля, і сказаў ім: «Ідзіце, узяўшы жывёлу для вашых сем’яў, і прынясіце ў ахвяру пасхальнае ягня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 I паклікаў Майсей усіх старшыняў Ізраіля, і сказаў ім: «Выберыце і вазьміце сабе ягнятка паводле плямёнаў вашых і зарэжце яго [як ахвяру] пасхальную.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І склікаў Майсей усіх старэйшынаў Ізраілевых і казаў ім: выберыце і вазьмеце сабе ягнят па семэях вашых і закалеце паску;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 12:21
18 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў усяму народу, кажучы: «Святкуйце Пасху Госпада, Бога вашага, як напісана ў кнізе запавету Яго».


Усе левіты ачысціліся; і ўсе яны, ачысціўшыся; зарэзалі пасхальнае ягня для ўсіх перасяленцаў, і для братоў сваіх, і для святароў, і для сябе.


І так спажывайце яго: падперажыце паясніцы вашыя, майце абутак на нагах, трымаючы посахі ў руках, і ежце спешна: бо гэта ёсць Пасха Госпада!


Нічога заквашанага не спажывайце; ва ўсіх дамах вашых ежце праснакі”».


Гаварыце ўсяму сходу сыноў Ізраэля і скажыце ім: “У дзесяты дзень гэтага месяца кожны хай возьме ягня на кожную сям’ю і на дом свой.


І Госпад сказаў Майсею, кажучы: «Выйдзі да народа і вазьмі некалькі старэйшын Ізраэля з сабою, і кій трымай у руцэ тваёй, якім ударыў раку, і ідзі.


Прыйшоў Майсей і, склікаўшы старэйшын народа, прадставіў ім усе словы, што даручыў Госпад.


Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”;


І сказаў Госпад Майсею: «Збяры Мне семдзесят чалавек са старэйшын Ізраэля, аб якіх ты ведаеш, што яны людзі сталыя і кіраўнікі, і прывядзі іх у палатку сустрэчы, і хай там стаяць разам з табой.


і пілі тое самае духоўнае пітво. Пілі, вось, з духоўнай скалы, што ішла за імі, а тая скала – Хрыстос.


Праз веру справіў Пасху і апырскванне крывёй, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх.


І заставаліся сыны Ізраэля ў Галгале, і чатырнаццатага дня месяца святкавалі пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы