ВЫСЛОЎІ 6:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо рэўнасць — лютасць мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты, Біблія (пераклад А.Бокуна) бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо рэўнасьць - лютасьць мужчыны, і не ўмілажаліцца ён у дзень помсты, |
Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
Пакладзі мяне як пячатку на сэрцы тваім, як пячатку на плячы тваім, бо магутнае, як смерць, каханне, і няўмольная, як пекла, рэўнасць, паходні яе — як паходні агню і Боскага полымя.
«Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона святара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраэля, бо загарэўся Маёю руплівасцю сярод іх, каб не Я Сам знішчыў сыноў Ізраэля ў руплівасці Маёй.
калі дух падазрэння ахапіў мужа супраць яго жонкі, якая або сапраўды спракудзілася, або пераследуецца памылковым падазрэннем,