ВЫСЛОЎІ 4:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вочы твае хай глядзяць прама, а павекі хай накіраваны будуць перад сабой. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вочы твае хай наперад глядзяць, і позірк твой хай скіраваны будзе перад табою. |
Бязглуздасць — радасць для таго, хто не мае розуму; а чалавек разважлівы накіроўвае прама крокі свае.
Бязбожны чалавек упарціцца ў поглядзе сваім; а той, хто верны, — выпраўляе дарогу сваю.
Калі павернеш вочы свае да багацця — яго ўжо няма, бо крылы сабе прыправіць; бо зробіць яно сабе крылы, як у арла, і паляціць у неба.
Свяцільня цела твайго – вока тваё. Калі вока тваё будзе чыстым, дык і ўсё цела тваё будзе светлым.