І вырасціў Госпад Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на від і салодкае для ежы, таксама дрэва жыцця ў сярэдзіне раю і дрэва пазнання дабра і зла.
ВЫСЛОЎІ 3:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна — дрэва жыцця для тых, хто авалодвае ёю, і шчасны той, хто трымаецца яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна - дрэва жыцьця тым, што называюць яе, - і шчасныя тыя, што маюць яе! |
І вырасціў Госпад Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на від і салодкае для ежы, таксама дрэва жыцця ў сярэдзіне раю і дрэва пазнання дабра і зла.
Потым сказаў Госпад Бог: «Вось жа, чалавек стаўся, як адзін з Нас, што ведае дабро і зло. Дык цяпер хай не выцягне рукі сваёй і не возьме таксама плода з дрэва жыцця, не з’есць яго і не будзе жыць вечна».
Надзея, што доўга не здзяйсняецца, вынішчае душу, а жаданне, што здзяйсняецца, — дрэва жыцця.
Шчасны чалавек, які слухае мяне, і які штодзень пільнуе пры дзвярах маіх, і хто пільнуе каля вушака дзвярэй маіх.
Бо як дапамагае мудрасць, так дапамагаюць грошы; але адукаванасць мае тую перавагу, што мудрасць дае жыццё свайму ўладальніку.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.
На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі дрэва жыцця, што прыносіць плады дванаццаць разоў, даючы штомесяц плод свой, і лісце дрэва – для ацалення народаў.