ВЫСЛОЎІ 26:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як снег улетку, а дажджы ў жніво, так слава непрыстойная для бязглуздага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Як сьнег улетку, а дождж у жніво, так дурню не пасуе слава. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як сьнег летам і дождж у жніва, так гонар не пасуе неразумнаму. |
нікчэмным лічыцца перад ім злачынца, аднак тых, што баяцца Госпада, ён услаўляе; хто прысягае, хоць і не на карысць сваю, і не адмаўляецца;
Кіраўнік, што пазбаўлены разважлівасці, прыгнятае многіх; а хто ненавідзіць хцівасць — дні таго стануць доўгімі.
Калі ж крывадушна зрабілі, хай агонь выйдзе з Абімэлеха і спаліць жыхароў Сіхэма і Бэт-Міло і хай выйдзе агонь з жыхароў Сіхэма і Бэт-Міло і спаліць Абімэлеха!»
Калі паведамілі аб гэтым Ёатаму, ён пайшоў і стаў на вяршыні гары Гарызім і, павысіўшы голас, усклікнуў і сказаў: «Слухайце мяне, людзі Сіхэма, і хай пачуе вас Бог.