Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 21:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Лепей жыць на пустыннай зямлі, чым з жонкай сварлівай і запальчывай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Лепш жыць у зямлі пустыннай, чым з жонкай гняўлівай і сварлівай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Лепей жыць у зямлі пустэльнай, чым з жонкаю сварліваю і сярдзітаю.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 21:19
7 Крыжаваныя спасылкі  

Загуба для бацькі — сын бязглузды, а жонка сварлівая — дах, што няспынна працякае.


Лепей сядзець у кутку гарышча, чым са сварлівай [жонкай] — у агульным доме.


Дах, што працякае ў халодны дзень, і сварлівая жонка — роўныя;


пад пагарджанай жанчынай, калі яе возьмуць за жонку; і пад служанкай, калі яна будзе спадчынніцай гаспадыні сваёй.


Хто дасць мне прыстанак для падарожнікаў у пустыні, каб мог пакінуць народ свой і адысці ад яго? Бо ўсе яны чужаложнікі, зборышча крывадушнікаў.