ВЫСЛОЎІ 15:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вуха, якое слухае папрокі жыцця, застанецца сярод мудрых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вуха, уважлівае да навукі жыцьця, будзе жыць сярод мудрых. |
Беднасць і ганьба таму, хто пагарджае настаўленнем; а хто верыць таму, хто ганіць, — будзе ў пашане.
Хто адкідае настаўленне — адцураецца душы сваёй; а хто слухае папрокі — уладар сэрца [свайго].
Бязглузды кпіць з настаўлення бацькі свайго, а хто беражэ папрокі — будзе разумнейшы.
Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.