ВЫСЛОЎІ 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто міргае вокам, той прынясе боль, а бязглузды вуснамі загубіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, і той, хто мае вусны неразумныя, упадзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатыкнецца. |
Хай не пацяшаюцца з мяне несправядлівыя ворагі мае, якія зненавідзелі мяне без прычыны і робяць знакі вачамі сваімі.
Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.