І калі пазнаў бацька яе, залямантаваў: «Гэта ж кашуля сына майго, драпежнік з’еў яго; дзікі звер разарваў Язэпа».
БЫЦЦЁ 42:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А той адказаў: «Не пойдзе сын мой з вамі. Брат яго памёр, ён толькі адзін застаўся: калі яму што нядобрае здарыцца ў дарозе, загоніце сівізну маю з болем у апраметную». Біблія (пераклад А.Бокуна) А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён сказаў: ня пойдзе сын мой з вамі, бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся; калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, дык зьведзяце вы сівізну маю са смуткам у магілу. |
І калі пазнаў бацька яе, залямантаваў: «Гэта ж кашуля сына майго, драпежнік з’еў яго; дзікі звер разарваў Язэпа».
І калі сабраліся ўсе дзеці яго, каб суцішыць боль бацькі, не хацеў ён слухаць суцяшэнняў і казаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у апраметную». І плакаў па ім бацька яго.
А яны сказалі: «Нас дванаццаць братоў, паслугачоў тваіх, сыноў аднаго чалавека ў Ханаане. Наймалодшы застаўся з бацькам нашым, а аднаго ўжо няма».
А Рубэн сказаў яму: «Калі не вярну яго табе, забі двух сыноў маіх. Аддай яго ў рукі мае, а я яго вярну табе».
а Бэньяміна, брата Язэпа, Якуб утрымаў дома, кажучы яго братам: «Каб у дарозе не здарылася чаго нядобрага».
А мы адказалі гаспадару майму: “Ёсць у нас бацька стары і хлопец малады, які ў старасці яго нарадзіўся, якога родны брат памёр, і ён адзін застаўся ад маці сваёй, бацька таму пяшчотна любіць яго”.
Мы даказвалі гаспадару майму: “Не можа хлопец пакінуць бацькі свайго, бо, калі яго пакіне, той памрэ”.
Дык дзейнічай паводле мудрасці сваёй, і не адпусці сівізны яго ў апраметную ў супакоі.
І да самай старасці і нямогласці, Божа, не пакідай мяне, аж пакуль абвяшчаць буду пра магутную руку Тваю кожнаму пакаленню, якое прыйдзе ў будучым. Сіла Твая
Колькасць нашых гадоў — семдзесят або, у здароўі, восемдзесят, а большая частка іх — праца і марнасць, бо хутка праходзяць, а мы адлятаем.
Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Я — Той Самы аж да старасці, ды аж да сівізны буду падтрымліваць вас. Я стварыў, і Я вазьму, Я панясу і збаўлю.