Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 42:38 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 Ён сказаў: ня пойдзе сын мой з вамі, бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся; калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, дык зьведзяце вы сівізну маю са смуткам у магілу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 А той адказаў: «Не пойдзе сын мой з вамі. Брат яго памёр, ён толькі адзін застаўся: калі яму што нядобрае здарыцца ў дарозе, загоніце сівізну маю з болем у апраметную».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 42:38
20 Крыжаваныя спасылкі  

Ён пазнаў яе і сказаў: гэта вопратка сына майго; драпежны зьвер задраў яго; праўда, разадраны Язэп.


І разадраў Якаў вопратку на сабе, і надзеў вярэту на сьцёгны свае, і аплакваў сына свайго многа дзён.


І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны.


Яны сказалі: нас, рабоў тваіх, дванаццаць братоў; мы сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаанскай, і вось, меншы цяпер з бацькам нашым, а аднаго ня стала.


І сказаў Рувім бацьку свайму, кажучы: забі двух маіх сыноў, калі я не прывяду яго да цябе; аддай яго на мае рукі; я вярну яго табе.


а Веньяміна, брата Язэпавага, не паслаў Якаў з братамі ягонымі, бо сказаў: ня сталася б зь ім бяды.


і брата вашага вазьмеце і ўстаўшы ідзеце зноў да чалавека таго;


Мы сказалі гаспадару нашаму, што ў нас ёсьць бацька састарэлы, і малодшы сын у яго, сын старасьці, брат якога памёр, а ён застаўся адзін ад маці сваёй, і бацька любіць яго.


Мы сказалі гаспадару нашаму: хлопец ня можа пакінуць бацькі свайго, і калі ён пакіне бацьку свайго, дык той памрэ.


учыні паводле мудрасьці тваёй, каб не адпусьціць сівізну ягоную мірна ў апраметную.


Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,


ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;


Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам!


Бо чалавеку, які перад абліччам Ягоным ёсьць добры, Ён мудрасьць дае, і веды, і радасьць; а грэшнаму клопат дае - зьбіраць, назапашваць, каб богаспадобнаму потым аддаць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!


«я сказаў сам сабе: апалавіне дзён маіх я мушу ісьці ў браму апраметнай; я пазбаўлены рэшты гадоў маіх.


і да старасьці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я ж буду насіць вас; Я стварыў і буду насіць, падтрымліваць і ахоўваць вас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы