Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 38:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Казаў я: «У палавіне дзён маіх пайду я да брамы пекла; прасіў я рэшту гадоў маіх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 «Я сказаў: “У палове дзён маіх мушу ісьці да брамы апраметнай, я пазбаўлены рэшты гадоў маіх”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 «я сказаў сам сабе: апалавіне дзён маіх я мушу ісьці ў браму апраметнай; я пазбаўлены рэшты гадоў маіх.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 38:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

Але мы самі ў сабе мелі прысуд смерці, каб не пакладаліся на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых.


Прынізіў Ён на шляху магуцце маё, скараціў дні мае.


ад любой ежы адмовілася душа іх і наблізіліся яны да самых брамаў смерці.


Памятай, што жыццё маё — подых ветру і маё вока не вернецца, каб пабачыць дабро.


У тыя дні Эзэкія захварэў смяротна. І прыйшоў да яго Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Так кажа Госпад: “Распарадзіся домам сваім, бо памрэш ды не будзеш жыць”».


Што за моц мая, каб вытрываць? Або што за канец мой, каб жыць і цярпець?


Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.


Пісанне Эзэкіі, цара Юдэйскага, калі ўпаў у хваробу, але быў аздароўлены ад немачы сваёй.


Нахлынулі на мяне воды аж па горла, бяздонне ахутала мяне, марская трава абвіла галаву маю.


А я казаў у збянтэжанні маім: «Адрынуты я ад вачэй Тваіх». Але Ты выслухаў голас малення майго, калі я ўсклікаў да Цябе.


Я скажу: «Божа мой, не прымай мяне ў палавіне дзён маіх; Твае гады трываюць праз усе пакаленні.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы