І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.
БЫЦЦЁ 33:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ідзі, гаспадару мой, перад паслугачом тваім, а я буду ісці памалу, так, як пойдзе мой статак перада мною і як будуць ісці дзеці, пакуль не прыйду да гаспадара майго ў Сэір». Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір». Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай гаспадар мой пойдзе паперадзе раба свайго, а я пайду павольна, як пойдзе быдла, якое перад мною, і як пойдуць дзеці, і прыйду да гаспадара майго ў Сэір. |
І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.
І загадаў ён ім, кажучы: «Так скажыце гаспадару майму Эзаву: “Гэта кажа паслугач твой Якуб: “Як вандроўнік, заставаўся я аж да сённяшняга дня ў Лабана.
Якуб адказаў: «Ведаеш, мой гаспадару, што са мною малыя дзеці, а таксама авечкі з акотам і каровы; калі буду абцяжарваць іх падарожжам хоць бы адзін дзень, то прападуць усе мае статкі.
Такім чынам, цяпер, вось, сыны Амона, і Мааба, і жыхары гары Сэір, праз зямлю якіх Ты не дазволіў прайсці Ізраэлю, калі вярталіся яны з Егіпта, так што абмінулі іх і не забілі іх,
Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».
Гэта кажа Госпад Бог: “Дзеля таго, што Мааб і Сэір казалі: “Вось жа, дом Юды — такі самы, як усе іншыя народы,” —
Насычаў я вас малаком, а не ежай, бо былі вы яшчэ кволыя. Ды і цяпер вы яшчэ кволыя,
Тады, павярнуўшы, накіраваліся мы ў пустыню праз Чырвонае мора, як мне сказаў Госпад, і шмат часу абыходзілі наўкола гару Сэір.
Госпадзе, калі Ты выходзіў з Сэіра, калі Ты выходзіў з ваколіц Эдома, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі кроплі вады;