А ён адказаў: «Ты ведаеш, як верна я служыў табе і якімі вялікімі сталіся статкі твае ў руках маіх.
БЫЦЦЁ 30:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) па тым, як увайшоў да яе Якуб, пачала і нарадзіла сына. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зачала Більга, і нарадзіла Якубу сына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вала зачала і нарадзіла Якаву сына. |
А ён адказаў: «Ты ведаеш, як верна я служыў табе і якімі вялікімі сталіся статкі твае ў руках маіх.
І сказала Ракель: «Судзіў мяне Бог, і выслухаў усё ж такі просьбу маю, даючы мне сына». І таму дала яму імя Дан.
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
Гэта сыны Більгі, якую даў Лабан Ракель, сваёй дачцэ, і яна нарадзіла іх Якубу. Усіх сем душ.
Ад сыноў Дана — пакаленні па плямёнах і па сем’ях родаў іх, па імёнах усіх людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою,
Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў яго.
І даў яму запавет абразання; і так нарадзіў Ізаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень, а Ізаак – Якуба, а Якуб – дванаццаць патрыярхаў.