І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
БЫЦЦЁ 28:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Устань, ідзі ў Падан-Арам, да сям’і Бэтуэля, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе там за жонку адну з дачок Лабана, дзядзькі твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Устань, ідзі ў Падан-Арам, у дом Бэтуэля, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе адтуль жонку з дачок Лявана, брата маці тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) устань, ідзі ў Месапатамію, у дом Ватуіла, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе жонку адтуль, з дачок Лавана, брата маці тваёй: |
І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
А Рэбэка мела брата на імя Лабан, які паспешна пайшоў да чалавека, туды, дзе была крыніца.
але пойдзеш у зямлю маю і да радні маёй і адтуль возьмеш жонку сыну майму, Ізааку».
Адказалі Лабан і Бэтуэль: «Ад Госпада выйшла слова; мы не можам сказаць па-за воляй Яго што іншае табе.
Ізаак, калі меў сорак гадоў, узяў сабе жонку Рэбэку, дачку Бэтуэля, арамейца з Падан-Арама, сястру Лабана арамейца.
І выправіў Ізаак яго ў дарогу, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лабана, сына Бэтуэля, арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава.
і ўзяў з сабой усе статкі свае і ўсю маёмасць сваю, што здабыў у Падан-Араме, каб ісці да Ізаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаан.
Я не настолькі варты ўсякай міласцівасці і вернасці ўсякай, якою забяспечваеш Ты паслугача Свайго. З палкаю сваёй я перайшоў Ярдан гэты, а цяпер вяртаюся з двума лагерамі.
Калі прыйшоў з Падан-Арама, пераправіўся Якуб бяспечна ў горад Сіхэм, які ў зямлі Ханаан, і абжыўся каля горада.
Гэта сыны Ліі, якіх нарадзіла яна яму ў Падан-Араме, а таксама Дзіну, дачку сваю. Усіх душ сыноў яго і дачок трыццаць тры.
Якуб уцёк у мясцовасць Арам; і служыў Ізраэль за жонку, і дзеля жонкі быў вартаўніком.
Вось, праз прарока Госпад вывеў Ізраэля з Егіпта і праз прарока акружыў яго апекай.