і кажа: «Дай мне гэтай чырвонай стравы, бо я надта стомлены». Дзеля гэтай прычыны дадзена яму імя Эдом.
БЫЦЦЁ 25:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Якуб сказаў яму: «Прадай мне перш сваё першародства». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Якуб: «Прадай мне сёньня першародзтва тваё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Якаў сказаў: прадай мне цяпер жа сваё першародства. |
і кажа: «Дай мне гэтай чырвонай стравы, бо я надта стомлены». Дзеля гэтай прычыны дадзена яму імя Эдом.
Тады дадаў Эзаў: «Справядліва назвалі яго на імя Якуб; ці не з прычыны таго, што ашукаў ён мяне і ў другі раз: раней забраў у мяне першародства, а цяпер выкраў ад мяне дабраславенне!» І сказаў ён: «Ці не захаваў ты мне дабраславенне?»
А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»
Таксама сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: бо ён быў яго першародным, але таму, што спаганіў ложак свайго бацькі, першародства яго было дадзена сынам Язэпа, сына Ізраэля, каб не лічыўся ён першародным,
бо і Юда быў наймужнейшым між сваіх братоў ды з нашчадкаў яго нарадзіліся кіраўнікі, а першародства перанесена было на Язэпа.
то, калі хацеў бы падзяліць спадчыну паміж сынамі сваімі, не можа сына любімай зрабіць першародным і аддаць [яму] перавагу перад сынам нелюбімай,
але сына нелюбімай хай прызнае першародным і дасць яму з усяго, што мае, падвоеную частку, бо ён ёсць пачатак сілы яго і яму належыць права першародства.
каб не стаў хто распуснікам або бязбожнікам, як той Эзаў, які за адну страву выракся свайго першародства.