Такія вось пакаленні Тэраха: Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лота.
БЫЦЦЁ 14:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Захапілі яны таксама Лота, сына брата Абрама, які жыў у Садоме, і маёмасць яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзялі яны Лота, сына брата Абрама, і маёмасьць ягоную, і пайшлі. А ён жыў у Садоме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзялі Лота, пляменьніка Абрамавага, які жыў у Садоме, і маёмасьць ягоную, і пайшлі. |
Такія вось пакаленні Тэраха: Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лота.
І ўзяў Тэрах Абрама, Лота, сына Арана, свайго ўнука, і Сараі, сваю нявестку, жонку Абрама, сына свайго, і вывеў іх з Ура Халдэйскага, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Але дайшлі яны да Харана і абжыліся там.
І забраў Абрам сваю жонку Сараі, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасць, якую яны набылі, таксама паслугачоў, якіх набылі ў Харане, ды выйшлі, каб пайсці ў зямлю Ханаан. Потым прыбылі яны ў зямлю Ханаан.
Калі пачуў Абрам, што яго брат Лот у палоне, сабраў сярод паслугачоў сваіх трыста васемнаццаць найбольш спраўных мужчын і пусціўся ў пагоню аж пад Дан.
І вярнуў ён усю маёмасць, а таксама брата свайго Лота з яго маёмасцю, жанчын і народ.
і сказаў ён натоўпу: «Адыдзіце ад жылля бязбожных людзей і не дакранайцеся ні да чаго, што ім належыць, каб не ўпасці ў іх грахі!»
І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народ Мой, каб не стаўся ты ўдзельнікам яе грахоў і каб не прыняў плягаў яе.