Таксама ад Сэма, бацькі ўсіх сыноў Гебэра, старэйшага брата Яфэта, нарадзіліся [нашчадкі].
БЫЦЦЁ 10:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нарадзіліся ж у Гебэра два сыны: першаму імя Пэлег, таму што ў днях яго раздзялілася зямля, а імя брата яго Ектан, Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. |
Таксама ад Сэма, бацькі ўсіх сыноў Гебэра, старэйшага брата Яфэта, нарадзіліся [нашчадкі].
Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
Ад іх паходзяць жыхары ўзбярэжжаў і астравоў, падзеленыя паводле сваіх краёў і сваёй мовы, па плямёнах і паводле сваіх народаў.
А ў Гебэра нарадзілася два сыны: адзін на імя Пэлег, бо ў яго дні раздзялілася зямля, і імя брата яго Ектан.
Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,
Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.