І прыбылі яны ў Гарэнатад, месца, што знаходзіцца за Ярданам, там справілі пахаванне з лямантам вялікім і плакалі несупынна сем дзён.
АСІІ 9:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ток і тачыла не пракормяць іх, а віно падвядзе іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ток і тоўчня ня будуць жывіць іх, і віно ашукае іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гумно і чавільня ня будзе карміць іх, і надзея на вінаградны сок ашукае іх. |
І прыбылі яны ў Гарэнатад, месца, што знаходзіцца за Ярданам, там справілі пахаванне з лямантам вялікім і плакалі несупынна сем дзён.
Знішчу вінаграднік яе і сады фігавыя, пра якія казала: «Гэта плата мая, якую мне далі мае палюбоўнікі». Вось жа, заманю іх у лес, есці іх будзе дзікі звер.
Таму вярнуся і забяру ў свой час сваё збожжа і віно сваё ў свой час; адбяру воўну сваю і лён свой, якія закрывалі яе сорам.
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Спадзяваліся вы многа, і вось, атрымалася мала, і ўнеслі ў дом, і Я рассеяў гэта. А з якой прычыны? — кажа Госпад Магуццяў, — дзеля Майго дома, што ляжыць у развалінах, і вы кожны спяшаецеся ў дом свой.
Калі прыходзілі да стога, што мог прыносіць дваццаць мер, было толькі дзесяць; калі прыходзілі да выціскальні, каб выціснуць пяцьдзесят мер, было дваццаць.