Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АСІІ 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Таму вярнуся і забяру ў свой час сваё збожжа і віно сваё ў свой час; адбяру воўну сваю і лён свой, якія закрывалі яе сорам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Дзеля гэтага вярнуся і забяру збожжа Маё ў часе яго, і [вінаградны] сок Мой у часе яго, і забяру воўну Маю і лён Мой, якія былі прыкрыцьцём голасьці яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 За тое Я вазьму назад хлеб Мой у ягоны час і віно Маё ў яго пару і адбяру воўну і лён Мой, чым пакрываецца галізна яе.

Глядзіце раздзел Копія




АСІІ 2:9
15 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, Я выцягнуў руку Маю супраць цябе, і зменшыў ежу табе, і выдаў цябе ў рукі ненавідзячым цябе, дочкам філістынскім, якія саромеюцца дзеля распусты тваёй.


І аддам цябе ў іх рукі, і яны зруйнуюць твае палаткі распусты, і разбураць твае ўзгоркі, і распрануць цябе з тваіх шатаў, і забяруць пасудзіны ўбрання твайго, і пакінуць цябе голаю і поўнаю сораму.


І здымуць яны з цябе адзенне тваё, і забяруць пасудзіны славы тваёй;


Бо зноў паўстане цар поўначы і выставіць большую сілу, чым раней; і калі надыдзе канец часоў і гадоў, вырушыць спешна з вялікім войскам і з вялікімі сіламі.


Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.


Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.


Ток і тачыла не пракормяць іх, а віно падвядзе іх.


Хто ведае, ці не адумаецца Ён, і ці не даруе, і ці не пакіне па Сабе дабраславенне — ахвяры хлебныя і вадкія Госпаду, Богу вашаму?


І стане маёмасць іх здабычай, і дамы іх — пустыняй; і пабудуюць яны дамы — і жыць у іх не будуць, і завядуць вінаграднікі — і піць віна з іх не будуць».


Калі Эдом так скажа: “Знішчаны мы, але зноў адбудуем тое, што знішчана” — вось, што кажа Госпад Магуццяў. — “Яны будуць будаваць, і Я развалю; і будуць іх называць “Межы бязбожнасці” і “Народ, на які ўзгарэўся гнеў Госпадаў навекі”.


Зноў убачыце розніцу паміж справядлівым і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто не служыць Яму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы