Калі апынуся я ў вялікай бядзе, Ты ажывіш мяне; і супраць гневу непрыяцеляў маіх працягнеш руку Тваю, і збавіць мяне правіца Твая.
АСІІ 14:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раскіне вецце сваё, і будзе слава яго, як дрэва алівы, пах яго — як пах Лібана. Біблія (пераклад А.Бокуна) Разрастуцца галіны ягоныя і станецца як у аліўкі хараство ягонае, і водар ягоны — як Лібан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Расшырыцца гольле яго, - і будзе прыгажосьць ягоная, як масьліны, і пахошчы ад яго, як ад Лівана. |
Калі апынуся я ў вялікай бядзе, Ты ажывіш мяне; і супраць гневу непрыяцеляў маіх працягнеш руку Тваю, і збавіць мяне правіца Твая.
Ці ж вечна будзеш гневацца на нас, ці ж прадоўжыш гнеў Твой з пакалення ў пакаленне?
«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.
Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана.
«Спусцілася я ў арэхавы сад, каб паглядзець на плады далін, каб зірнуць, ці квітнее вінаград, ці зелянеюць дрэвы гранатавыя.
Як бо зямля прыносіць сваю расліннасць ды як сад родзіць свае пасевы, так Госпад Бог народзіць справядлівасць і хвалу перад абліччам усіх народаў.
На высокай гары Ізраэля пасаджу яе; і яна пусціць галіны, і дасць плод, і стане кедрам высокім; і абжывуцца пад ім усялякія птушкі, ды ўсё крылатае будзе гнездавацца ў засені яго галін.
Ды станецца, што ў той дзень выслухаю, — кажа Госпад, — выслухаю неба, а яно выслухае зямлю;
Па двух днях верне нам жыццё, а трэцяга дня — падыме нас, і будзем жыць у прысутнасці Яго.
але пасеў супакою будзе: вінаград дасць плод свой і зямля радзіць будзе, і ўсё гэта даю ў спадчыну рэшце гэтага народа.
Сказаў ёй Ісус: «Я ёсць уваскрэсенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе;
Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, укінутае ў зямлю, не памрэ, дык застаецца адно; а калі памрэ, то прыносіць шмат пладоў.