АСІІ 11:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У гарадах яго будзе шалець меч і вынішчыць іх гаманкіх дзяцей ды паесць іх за рашэнні іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе меч шалець у гарадах ягоных, і паломіць засаўкі іхнія, і пажарэ іх за намеры іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўпадзе меч на гарады яго - і зьнішчыць замкі ягоныя і зжарэ іх за намыслы іхнія. |
Часта вызваляў Ён іх, але яны гнявілі Яго сваімі намерамі і гінулі дзеля несправядлівасцей сваіх.
Бо перад зборам вінаграду, калі квецень ападзе і плодная гронка даспее, абрэжа сучкі вінаградныя нажніцамі, а атожылкі адрэжа і выкіне;
Горад умацаваны будзе спустошаны; пасяленне бязлюднае і пакінутае — быццам пустыня; там будзе пасвіцца цяля, там будзе спачываць і аб’ядаць галінкі яго.
«Гора вам, сыны бунтаўнікі, — кажа Госпад, — таму што спаўняеце намеры, ды не ад Мяне, і заключаеце пагадненне, але не ў Маім духу, каб далучыць грэх да граху!
І з’есць ён жніво тваё і хлеб твой, паглыне сыноў тваіх і дачок тваіх, з’есць тваю дробную і буйную жывёлу, з’есць твае вінаграднікі і дрэвы фігавыя, знішчыць мечам умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяешся.
“Меч на халдэяў, — кажа Госпад, — і на жыхароў Бабілона, і на князёў і на мудрацоў яго!
Упалі на зямлю і брамы яго, знішчыў і паламаў запоры яго, яго цар і князі ў паганаў, не існуе закон, ды прарокі яго не атрымліваюць аб’яў ад Госпада.
І скажы лесу Нагэба: “Слухай слова Госпада. Вось што кажа Госпад Бог: “Вось, распалю ў цябе агонь ды згарыць у цябе кожнае зялёнае дрэва і кожнае дрэва сухое; полымя пажару будзе нязгасным і згарыць у ім усё, пачынаючы ад поўдня аж да поўначы.
Падымецца замяшанне ў народзе тваім, і ўсе твае ўмацаванні будуць развалены, як Салман знішчыў Бэт-Арбээль у час вайны, а маці з дзецьмі засечана.
Бо і ён сам перапраўлены ў Асірыю, у падарунак цару вялікаму; апануе ганьба Эфраіма, засаромеецца Ізраэль дзеля рашэння свайго.
Бо Ізраэль упорысты, як карова наравістая. Ці ж цяпер будзе іх пасвіць Госпад, як ягня на прасторным пасвішчы?
Я навяду на вас меч, мсціўцу за парушэнне запавету Майго. А калі паўцякаеце ў гарады вашы, Я пашлю заразу на вас, і будзеце вы выдадзены ў рукі ворагаў.
настолькі, што гарады вашы зраблю пустыняй, і спустошу святыні вашы, і не прыму больш найпрыемнейшага паху.
Вас жа расцярушу між народамі і пушчу меч услед за вамі; і будзе зямля ваша пустая, а гарады будуць зруйнаваныя.
Прысягнуў Госпад Бог на душу сваю, Госпад Бог Магуццяў кажа: “Брыджуся Я пыхлівасцю Якуба ды ненавіджу яго палацы, і аддам горад ды ўсю яго маёмасць”.
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.
І возьме ён у аблогу цябе ва ўсіх гарадах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты ўскладаў надзею, ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ва ўсіх брамах тваіх, на ўсёй зямлі тваёй, якую дасць табе Госпад, Бог твой,
На двары будзе нішчыць іх меч, а ў дамах — жах, юнака разам з дзяўчынаю, немаўля разам са старым чалавекам”.