Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
АСІІ 10:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны, канешне, кажуць: «Няма ў нас цара; мы бо не баімся Госпада, то што нам цар зробіць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо цяпер яны скажуць: «Няма ў нас валадара, бо мы не баяліся ГОСПАДА. І валадар што для нас зробіць?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цяпер яны кажуць: «няма ў нас цара, бо мы не збаяліся - Госпада! а цар - што нам зробіць?» |
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
Сэлум, сын Явіса, стаў царом на трыццаць дзевяты год Азарыі, цара Юдэі, і цараваў адзін месяц у Самарыі.
Яны кажуць: «Хутчэй! Хай неўзабаве настане справа Яго, каб мы пабачылі; хай наблізіцца і надыдзе рада Святога Ізраэлева, і мы спазнаем тое!»
Так учыніць вам Бэтэль за ўсю вашу вялікую злачыннасць. Уранні прападзе цар Ізраэля.
Дзе ж цар твой, каб цябе ратаваў ва ўсіх тваіх гарадах, і дзе суддзі твае, аб якіх ты казаў: “Дай мне цара і князёў”?
Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.
Чаму цяпер крычыш моцным голасам? Ці няма цара ў цябе або загінулі дарадчыкі твае, што ахапіў цябе боль, як у парадзіхі?
А яны закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Кажа ім Пілат: «Цара вашага ўкрыжаваць?» Першасвятары адказалі: «Не маем цара, толькі цэзара».