І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».
АМОСА 9:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад меча пагінуць усе грэшнікі з Майго народа, тыя, што кажуць: “Не наблізіцца і не прыйдзе на нас гэтая бяда!” Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад мяча памруць усе грэшнікі народу Майго, якія кажуць: “Не наблізіцца, не сустрэне нас ліха”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад меча памруць усе грэшнікі з народу Майго, якія кажуць: «не спасьцігне нас і ня прыйдзе да нас гэтае бедства!» |
І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».
Бо, паколькі не выносіцца хутка прысуд супраць ліхіх спраў, сэрца сыноў чалавечых натхняецца, каб чыніць зло.
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
Яны кажуць: «Хутчэй! Хай неўзабаве настане справа Яго, каб мы пабачылі; хай наблізіцца і надыдзе рада Святога Ізраэлева, і мы спазнаем тое!»
«Хадземце, і я вазьму віна, нап’ёмся да ап’янення, заўтра будзе падобна, як сёння, ды яшчэ больш».
А яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, не прападзе ж бо закон без святара, ані рада без мудрага, ані слова без прарока. Хадземце, паб’ем яго языком і не звернем зусім увагі на яго словы».
Яны кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Сказаў Госпад: будзе супакой вам”, а кожнаму, хто жыве ў сапсаванасці сэрца свайго, кажуць: “Не спаткае вас няшчасце”».
за гэта, — так кажа Госпад, — вось, Я наведаю Сямэю з Нагэлама і патомства яго. Не будзе ў яго нікога, хто б жыў сярод гэтага народа, і не ўбачыць ён дабра, якое Я зраблю народу Майму, — кажа Госпад, — бо ён абвяшчаў, крывадушна здрадзіўшы Госпаду”».
І аддзялю ад вас парушальнікаў і бязбожнікаў, і выведу іх з зямлі, дзе пражываюць, і ў зямлю Ізраэля не ўвойдуць яны, і даведаецеся вы, што Я — Госпад”.
Гора бяспечным на Сіёне і даверлівым на гары Самарыйскай, прызначаным быць першымі над народамі, да якіх прыходзіць дом Ізраэля!
Вось жа, вочы Госпада Бога на грэшнае царства, і Я сатру яго з аблічча зямлі, і ўсе ж такі не сатру зусім дому Якуба, — кажа Госпад. —
Князі яго судзяць за падарункі, і святары яго вучаць за плату, і прарокі яго прадказваюць за грошы ды спасылаюцца на Госпада, кажучы: «Ці ж няма Госпада паміж намі? Не спадуць на нас няшчасці».
А ўсё ж такі ці ж словы Мае і загады Мае, якія даручыў Я слугам Маім, прарокам, ці ж не закранулі яны бацькоў вашых? І яны навярнуліся і казалі: “Як маніўся Госпад Магуццяў зрабіць з намі адносна паводзін нашых і ліхоццяў нашых — так і зрабіў з намі”».
А цяпер нахабнікаў мы называем шчаснымі, бо адбудаваліся людзі бязбожныя, і спакусілі Бога, і засталіся цэлымі”.
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.