Нарэшце выйшаў ён, і ўступіў у бой з філістынцамі, і разваліў мур Гета, і мур Ябніі, і мур у Азоце. Таксама пабудаваў гарады ў краі Азота і філістынцаў.
АМОСА 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выгублю жыхара з Азота і трымаючага скіпетр з Аскалона, павярну руку Сваю супраць Акарона, і прападзе астатак філістынцаў”, — кажа Госпад Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я вынішчу жыхароў Ашдоду і таго, хто трымае скіпетр у Ашкелоне, і павярну руку Маю на Экрон, і загіне рэшта Філістынцаў, кажа Госпад ГОСПАД”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьнішчу жыхароў Азота і таго, які трымае жазло ў Аскалоне, і павярну руку Маю на Экрон, - і загіне рэшта Філістымлянаў, кажа Гасподзь Бог. |
Нарэшце выйшаў ён, і ўступіў у бой з філістынцамі, і разваліў мур Гета, і мур Ябніі, і мур у Азоце. Таксама пабудаваў гарады ў краі Азота і філістынцаў.
І павярну Я руку Маю на цябе, і выпалю ўсю чыста руду тваю, і аддзялю ўсё волава тваё.
У год, у які ўвайшоў Тартан у Азот, калі паслаў яго Саргон, цар асірыйцаў, і ваяваў ён супраць Азота, і здабыў яго,
Вось якое было слова Госпада Ярэміі прароку супраць філістынцаў, перш чым фараон здабыў Газу.
дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я выцягну руку Маю супраць філістынцаў, і выкарчую херэтаў, і знішчу астаткі зямлі прыморскай;
І што Мне вы, Тыр і Сідон, і ўсе акругі філістынскія? Ці вы хочаце адпомсціць Мне? Калі вы Мне такую помсту чыніце, вельмі хутка Я вашу помсту павярну на галаву вашу.
Абвясціце ў палацах Асірыі і ў палацах зямлі Егіпецкай! Кажыце: “Збярыцеся на гарах Самарыі і пабачце многія шаленствы ў ёй і ўціскі пасярод яе”.
І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай; і яны палаць будуць супраць іх і паглынуць іх, і не застанецца нікога з дому Эзава, бо так сказаў Госпад.
“Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, — кажа Госпад Магуццяў. — Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.
Убачыць гэта Аскалон — і спалохаецца, і Газа ўстрывожыцца надта, ды Акарон, бо пасаромлена яго надзея; і прападзе цар Газы, і Аскалон стане бязлюдным.
І ў Азоце будзе жыць народ, што народжаны па-за шлюбам, ды сатру пыхлівасць філістынца.
А вось нарывы залатыя, якія аддалі філістынцы Госпаду за грэх: адзін за Азот, адзін за Газу, адзін за Аскалон, адзін за Гет, адзін за Акарон;