Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 25:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я выцягну руку Маю супраць філістынцаў, і выкарчую херэтаў, і знішчу астаткі зямлі прыморскай;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “Вось Я выцягну руку Маю супраць Філістынцаў, выкарчую Керэтаў і зьнішчу рэшту ўзьбярэжжа марскога.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось, Я працягну руку Маю на Філістымлянаў і зьнішчу Крыцянаў, і вынішчу рэшту іх на беразе мора;

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 25:16
8 Крыжаваныя спасылкі  

І праходзілі перад ім усе паслугачы яго; усе херэты, і фелеты і ўсе хетэі, шэсцьсот чалавек, якія пайшлі за ім з Гета, прайшлі перад царом.


ды наогул цэламу народу і ўсім царам зямлі Уц, ды ўсім царам зямлі Філістынскай, Аскалону, Газе, Акарону і тым, што засталіся з Азота;


дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.


вось таму Я выцягну Маю руку супраць цябе, і аддам цябе на рабунак народам, і выкарчую цябе паміж народаў, і вынішчу цябе пасярод земляў, і загублю, і даведаешся, што Я — Госпад!”


Выгублю жыхара з Азота і трымаючага скіпетр з Аскалона, павярну руку Сваю супраць Акарона, і прападзе астатак філістынцаў”, — кажа Госпад Бог.


А мы напалі на Нагэб херэтаў, і на Нагэб Юды, і на Нагэб Калеба, і Сікэлаг спалілі агнём».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы