А Якуб прыбыў у Сукот, дзе збудаваў сабе дом, а для сваіх статкаў паставіў буданы. Дзеля таго тую мясцовасць назваў ён Сукот.
ІСУСА 13:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама ў даліне Бэтаран, і Бэтнэмра, і Сукот, і Сафон, астатняя частка царства Сэгона, цара Хесебона; Ярдан і мяжа аж да крайняй часткі мора Кінэрэт за Ярданам на ўсходнім баку. Біблія (пераклад А.Бокуна) а ў даліне — Бэтгарам, Бэтнімру, Суккот і Цафон, рэшту валадарства Сыгона, валадара Хешбону, Ярдан і ваколіцы ягоныя аж да мора Кінэрэт за Ярданам на ўсход. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ў даліне Бэт-Гарам і Бэт-Німра і Сакхот і Цафон, рэшта царства Сігонавага, цара Эсэвонскага; мяжою яго быў Ярдан да мора Хінэрэцкага за Ярданам на ўсход. |
А Якуб прыбыў у Сукот, дзе збудаваў сабе дом, а для сваіх статкаў паставіў буданы. Дзеля таго тую мясцовасць назваў ён Сукот.
і ад Сэпама хай пойдзе мяжа ў напрамку Рэблы на ўсход ад Аіна, адтуль хай пойдзе далей і дасягне на ўсходзе боку мора Кінэрэт,
І сталася, калі натоўп ціснуўся да Яго слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генезарэт,
і яшчэ Арабу з Ярданам як межы ад Кінэрэта да мора Арабы, якое ёсць морам Салёным ля падножжа гары Пісга на ўсход.
да цароў поўначы, якія пражывалі ў гарах і ў Арабе з паўднёвага боку Кінэрэта, а таксама ў Сэфэле і на землях Дора каля мора,
і ў Арабе аж да мора Кінэрэт на ўсходзе і аж да мора Арабы, гэта значыць мора Салёнага, на ўсходні бок па дарозе, што вядзе ў Бэт-Есімот, і на паўднёвым баку, што ляжыць ля падножжа Пісгі.